Субота, 20.04.2024, 01:51
ГОЛОС
Меню сайту
Категорії розділу
До тебе світе ... [34]
До тебе світе ... Українська література Берестейщини: Проза. Поезія. Публіцистика / Упорядкув., передм., тексти біогр. Цвида А. - К.: Український Центр духовної культури, 2003. - 544 с.
Федір Одрач, ПОКИНУТА ОСЕЛЯ. Оповідання [21]
Федір Одрач, Наше Полісся [1]
Книга друкувалась трійчі: 1955, Вінніпег; 2002, Бересть; 2002 "Пам'ятки України". Текст взято з часопису "Пам'ятки України"
Різне [14]
Наше опитування
З берестейських матеріалів мені хочеться більше знати про:
Всього відповідей: 143
Статистика

Онлайн всього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0
Головна » Файли » Книги » Різне

Бярынчык Ірына Іванаўна, Мова зямлі маёй
[ ] 19.09.2012, 15:53
З лексікі гаворкі вёскі Пескі Бярозаўскага раёна.
 
Назва вёскі паходзіць ад слова " пёс”. Калісьці даўно, яшчэ пры панаванні на Беларусі палякаў , у вёсцы па вуліцы Міра жыў пан. У яго ў маёнтку была вялікая псарня. Па-польску сабака – ,,пёс” і вось ад гэтага палякі празвалі маёнтак – Пёскі. А ўся вёска атрымала назву Пескі. Сучаснасць імкліва ўрываецца ў жыццё роднай вескі, накладвае адбітак на ўмовы гаспадарання яе насельнікаў, усё ж у мове па-ранейшаму знаходзім самыя розныя рэлікты даўніх эпох. За сем кіламетраў ад горада Белаазерска , за дваццаць восем кіламетраў ад раённага і за сто дваццаць кіламетраў ад абласнога цэнтраў ля шашы Бяроза-Драгічын знаходзіцца мая вёска Пескі . Здаўна жывуць тут шчырыя і гаспадарлівыя людзі з провішчамі Сірыська, Мастыка, Рудзьман, Карповіч… На тэрыторыі вёскі размешчана чатыры школы: дзве пачатковых , васьмігадовая , сярэдняя; тры гандлёвых цэнтры , бальніца, паштовае аддзяленне сувязі , чатыры саўгасныя брыгады, два жывёлагадоўчыя комплексы, спіртзавод. У вёсцы знаходзіцца помнік генералу Любарскаму , брацкая магіла, помнік загінуўшым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні вёскі. Разляцеліся, раз’ехаліся па розных кутках зямлі выхадцы з Песак, толькі ўлетку ажываюць вясковыя вуліцы, звіняць дзіцячымі галасамі- на радасць пасівелым бабулям (дзяды, за рэдкім выключэннем, даўно спачываюць на пагосце ). Гаворцы жыхароў вёскі ўласцівы адметныя рысы ў галіне фанетыкі : а) ужыванне гука і на месцы этымалагічнага дыфтонга ь (пісьня,сіно); б) ужыванне канцавога –ты ў інфінітыве (робыты, стояты); в) адсутнасць дзекання і цекаання ( дід, дытя, дэрэво, вітёр). У лексіцы даследуемай гаворкі большасць складаюць словы агульныя ўсім гаворкам. Яны абазначаюць неабходныя, важныя ў жыцці чалавека прадметы, з’явы, уласцівасці, якасці , дзеянні . Напрыклад, нога , рука ,голова ,стол , літо, вэсна, вода, чорны. Побач са словамі ,якія ўжываюцца ва ўсіх беларускіх гаворках , ёсць шмат слоў, што бытуюць у гаворцы толькі гэтай мясцовасці: смажоныкі - смажаная бульба; гэтта- тут. Дыялектныя словы сустракаюцца ў назвах прадметаў хатняга ўжытку, будынкаў, сельскагаспадарчых прыладах , палявых культур, вопраткі, птушак, грыбоў : шуляк- мяккі качан капусты; шаляноўка- шарсцяная хустка ў кветкі, бабка- падбярозавік. Таксама многа дыялектных слоў у назвах розных мясцовых промыслаў- ткацтва, пчалярства і інш. Напрыклад, ткаллі вёскі Пескі ўжываюць спецыяльныя назвы: ручайка- пража з аднаго верацяна, сноўныці- прыстасаванне снаваць кросны, чыны- калочкі для падліку пасмаў, вэрстат- ткацкі станок, ныт- прыстасаванне з нітак або шнурочкаў, праз якія працягваюць ніткі асновы, поножы- дошчачкі ўнізе кроснаў, якімі ткалля прыводзіць у рух ніты. Многа ужываецца слоў, якія характарызуюць чалавека- яго знешні выгляд, характар, паводзіны, дзеянні: головач, головаты- чалавек з вялікай галавой, лупач – з вялікімі вачыма навыкаце, корына- брудны, неахайны чалавек. У даследуемай гаворцы вёскі Пескі ёсць словы з суседніх моў-рускай, украінскай, польскай. Напрыклад: ліцо – твар, отчество –імя па бацьку; л’акатыс’а – палохацца, пужацца; л’ак – страх; рук –год; коц’уба – качарга; ровэр – веласіпед. У лексічным складзе гаворкі ёсць мнагазначныя словы. Напрыклад, чоловік – жывая істота, здольная мысліць,гаварыць; муж, гаспадар. Сустракаюцца таксама словы- амонімы, якія гучаць аднолькава, але маюць розныя лексічныя значэнні (1) гул’аты- адпачываць, нічога не рабіць, вясяліцца; (2) гул’аты – быць не жанатым. Ёсць у гаворцы словы- сінонімы, яны адрозніваюцца гучаннем, але маюць блізкія, лексічныя значэнні(ударыць- вытнуты; жарнуты; лупцонуты; пальнуты; пласнуты). Што датычыцца сінтаксічных асаблівасцей гаворкі вёскі Пескі, дык пры даследаванні гаворкі высветлілася, што жыхары пры размовах выкарыстоўваюць сказы з рознай будовай, структурай. Часта выкарыстоўваюцца складаныя сказы, а іменна складаназалежныя сказы. Сказ складаецца з 2-3, а то і болей простых сказаў. Для сувязі састаўных частак складанага сказа выкарыстоўваюцца ў большасці выпадкаў такія як, бо, каб, як, шчэ ж і іншыя.
 
Фразеалагізмы
Абы дэнь до вэчора - абыякава, не стараючыся працаваць. Робылы абы дэнь до вэчора. Абы з рук - абы – як. Ложылы воны сіно на возы абы з рук.
Більмо на оці- пра таго, хто замінае, перашкаджае. Под боком моя старая, як більмо на оці. Бороду зодіраты- паміраць. Чы ны задумаў ты бороду задіраты, шчо лэжыш і ны встаеш. Братысь загрудкі- біцца. Бувало, хлопці выйдуть на двур і бэруцца загрудкі. Воды нап’ешся - пра вельмі прыгожага чалавека ( як выказванне захапленне). Такая ўжэ хороша, шчо хоть воды напыся. Дала ў кості - пакараць, усыпаць. Дала мні ў кості і хватыть, сам бачу, шчо ны так роблю. Дай божэ ногі - уцякаць, як мага хутчэй, кідацца наўцёкі. А тыпэр дай божэ ногі, коб хоть ны догнаў. Золотые рукі – умелы, усё робіць добра і хутка. У гэтого хлопца золотые рукі. Одобрало мову - хтосьці страціў здольнасць гаварыць. Злякалы своім крыком дытя , шчой мову одобрало. Оно шчэ стоіть на ногах - вельмі слабы, звычайна ад хваробы, зморанасці. Я оно шчэ стояў на ногах, такі буў змораны. На цырлях бігаты - хадзіць на дыбачках. Шчо ты на цырлях пэрэд йім бігаеш. Як рукою зняло – зусім і хутка прайшло. Оно напыўся воды, і смагу як рукою зняло.
 
Да нашага часу захаваліся імёны і прозвішчы, якія існавалі яшчэ ў даўнія часы. Прозвішчы, імёны 1778 г Ёсіп Шэшка Лявон Карпусік
Якуб Рахуба Мікіта Васілеўскі


Мужчынскія імёны 1820 г
Тыхон, Мыхайло, Тодор,Андрый, Тумаш, Сымон,Васыль, Роман, Мыкола Жаночыя імёны 1820 г Галена, Малаша, Наталля, Ганна, Оксэня, Огата, Ева, Тэклюся, Тодора, Параша
 
Прозвішчы 1915 г Кавалевіч, Янковіч, Самута, Саўка, Рудзьман, Шульга, Лушч, Сырыська, Кожух, Данільчык, Воўк, Яцкевіч, Мастыка, Жур, Бярынчык, Панасюк, Дуц, Сіняк, Пучынец
Пескаўскія мянушкі. [Рускі] – празвалі так таму, што ён сам з Расіі, рускі па нацыянальнасці. [Соколовэц] – сам з суседняй вёскі Сакалова. [Гэлько, Тхор, Дэрко, Ламага, Варэнько, Шмуркі, Котыха, Закураныха, Внучко, Шапка, Обрыз, Грыпак, Грошыха, Зорух, Карпучыха, Прушко, Гызы, Гота, Дылько, Сербучка, Мулька Кніжук, Зайцы,Воўчыха, Ворчыха,Шмуль, Моржыха, Король, Гачыха, Сараныха, Огатыны, Мыцук, Пылёвы, Цупроныха]
 
МІКРАТАПАНІМІЯ назвы ўрочышчаў, лясоў, балот) [Шуйова долына]— называецца так таму, што лесніком быў Шуй Якаў Паўлавіч [ Доўг’ійэ]—поле, якое вельмі доўга цягнецца [ Грыцова гора]— на гэтым узгорку жыў стары Грыц [Забыты] – у гэтым месцы былі пакараны смерцю два чалавекі [ Полонэц, кундэроўка, выжары, зашалово, йімшэчок]
 
Легенда пра паходжанне Грыцавай гары Пажылыя людзі кажуць, што на тым месцы, дзе зараз знаход зіцца Грыцава гара, быў невялікі ўзгорак. На ім стаяла невялікая адзінокая хата, дзе і жыў дзед Грыц. І была ў гэтага дзеда такая дзіўная звычка—ён любіў збіраць усялякія нікому непатрэбныя рэчы. Але ж пасля смерці дзеда Грыца яго хата была разбурана, а на яе месцы быў вырыты глыбокі роў, куды скінулі тыя нікому непатрэбныя рэчы. Вось з тых часоў людзі і носяць у той роў нікому непатрэбныя рэчы, а таксама смецце. Так і пайшла назва гэтага месца--- Грыцава гара.
 
Жарт
Гэто було йшчэ пры панах. О тут, у гэтым місці дэ зарэ почта, бало рослы вэлыкі вэльмі старые дырэвья. На іх заўшэ сэділо много дыкіх голубуў. Одного разу шла з цэрквы по гэтой дорозі старая бабка Павлына. Вона й нэ побачыла, шчо на голлі сыдять голубы і воркують. Юй здалося, шчо ў йі ніхто нішто пытае. А старая Павлына кажэ: – Пытаеш? Куды йду? Куды?! Куды?! Додому ж!
Запісана ад Сіняк М.І. (2004г.)
 
Яўрэйка Гісторыя Ульяна Фамінічна нарадзілася 1922 г. у вёсцы Пескі. Вось якую цікавую гісторыю яна расказала. У гады Польшчы вёска Пескі знаходзілась пад уладай графа Пуслоўскага. У графа была жонка Ірэна-Анжэ. У графіні доўга не было дзяцей. І для таго, каб прайсці курс лячэння, прывезлі ўрача – яўрэйку. Яна засыпала вочы графіні і многіх людзей нейкім парашком. І людзі пачалі сыходзіць з розуму. Яўрэйка не пускала да графіні нават бацьку, а сама пачала гаспадарыць у маентку. Яна прадала некаторыя каштоўныя рэчы і збіралася прадаць сам маёнтак. Але бацька графіні і граф выклікалі паліцыю. У час вобыску ў Яўрэйкі знайшлі вельмі многа грошай. Яўрэйка была арыштавана і вывезена з вёскі. Запіс зроблены ў 2003 годзе
 
"Дід і баба”
Казка
 
Жылы собі дід з бабою. Надышло свято Вэлыкдэнь. Закололы воны свыню. Посолылы сало і мнясо, зложылы ў кубэлец. А дід буў скуповатый. Пошкодоваў вун сала і мняса для бабы. Посварыўся з ею і выгнаў з хаты. Завязаў кішкамі двэры і остаўся сам у хаті. А баба осталась на дворы. І надумалася вона пойты ў ліс. Доўго ішла по лісі і натрапыла на маленькую хатку. Зайшла вона ў сэрэдыну і сумілася. Піч у хаті з масла зроб’яна, стул і лаўкі з сыру, стіны оладкамі обліп’яны. Одколупала вона кусочок сыру од лаўкі, масла з пэчы, оладка со стіны, поіла , прылэгла отдыхнуты, хутко і заснула. Под вэчор прыйшлы козы з пашы. Баба іх напоіла, подоіла. Так і осталась вона жыты з козамы. Прошло пару місяцуў. Зануділася баба по дідові. Хочэцца юй побачыты, як дід жывэ сам. І надумалася сходыты до діда. Узяла з собою масла, сыру, молока і пошла. Выйшла рано-рано, шчэ темно на дворы було. Мынула ліс, подышла до сэла. Бачыть: у дідовой хаті дым з комына ідэ. Дід у пычы топыть. Подышла до хаты, заглялула ў окенцэ. Дід стоіть коло пэчы і варыть сніданне. Постукала ў двэры, алэ ныхто ны одчыныў. Тоды вона залізла на стрыху і заглянула ў комын. А дід у гэтый час высунуў горшок з пэчы і помішвае крышаны. Покоштоваў крышаны дай кажэ:
– Сало і мнясо кончылося, а крышаны нышчымны зусім ны смачны.
Пошкодовала баба діда і скінула ёму ў горшок кусочок масла. Побачыў дід, шчо нішчо ў горшок упало, і давай боўтаты ложкою ў горшку. Ныц ны найшоў, оно скалкі тлушчу пойшлы по воді. Покоштоваў дід крышаны і кажэ:
– Э, то нішчо і посмачнійшало.
Заглянуў у комын і просыть:
– Воронка, воронка, шчэ раз капны.
Кінула баба ішчэ одын кусочок масла. Здывоваўся дід, на двур выйшоў. Аж бачыть: баба на стрысі сыдыть. І давай казаты:
– Ой, бабко, ой моя хорошынька, ходы ў хату. Злізла баба со стрыхі, зайшла ў хату. Посадыў дід еі за стул, достаў горшок з пэчы, на стул поставыў. А баба положыла сыр, масло. Поснідалы воны і пытае баба ў діда:
– Як тобі тут жывэцца одному?
– Благо жыву, бабко, збідніў зусім, навэть хліба ныма ў хаті, - кажэ дід.
– То ходім до мэнэ жыты, - просыть баба.
– Добрэ, - согласыўся дід.
І пойшлы воны ў козіную хатку. Прыйшлы воны ў козіную хатку. Прыйшлы дід з бабою пузно, козы ўжэ булы дома. Управылася баба по хозяйству, накормыла діда, і леглы спаты. А дід усэ ворочаецца, ны можэ заснуты. Мусыть об’іўся дід, сопсоваўся ў ёго жывут. Бурчыть у жывоті, колэ ў бокі. Вун то на двур ідэ, то з двора ў хату. Розозлыўся козёл, шчо той спаты мішае, і давай діда рогамы быты. Злякаўся дід, схватыў своі манаткі і давай утікаты. А козел за ім. Еле дід добіг до свэі хаты. А баба осталася коло козэй жыты. І тэпэр жывэ-пожывае, добра нажывае. Вот вам казка, а мні міска масла.
Запісана ад Новік Ганны Іванаўны 1902 года нараджэння
 
Прыказкі і прымаўкі
Мынаў мынаў, ды ны ў тыйе ворота попаў.
Сім ворут, усі на город .
Робота ны воўк – у ліс нэ ўтэчэ.
З одноі курыці хозяйства нэ развэдэш.
Кулькі ны говоры про роботу, а вона будэ стойаты на місьці.
Сіно до коровы ны ходыть.
У нэумілого рукі ны болять.
Світ пройшоў і назад вэрнуўса.
Світ вэлікі да дітыса нэма дэ.
Брат на брата – хужэ ката
Коб хліб да одэжа, то піўбы лэжа.
Мэнш говоры – бульш робы, то будэ ліпш.
 
Дыялектычны слоўнік гаворкі в. Пескі
А
Аглоблёва –- аглаблёва, апошняя Абцэнгі — абцугі Абыякі — абыякавы, часта неахайны. Амэрыканка -- вельмі моцнае Анывжэ -- няўжо
Б
Бармакі –вілы для насыпання бульбы Бапка—падбярозавік Білы – баравік Бало—бывала Блошчыца – клоп Бэйбас – Баляска – Бандура – Боб – фасоль Бігма – подбегам Бізьмін – бязьмен Буйка – пасудзіна, у якой б’юць масла Было – спінка ложка Блёнтаты – блытацца, бадзяцца Блышчак – вузкая атласная стужка Блыматы – лыпаць вачыма Багатыр – багацей Бомбэль – бурбалка Бонда – пасаг Бояка – палахлівец Братанэц – пляменнік Братыся – жаніцца Брохаты – разліваць Брохнуты – гучна булькнуць Брэнькаты – пасвіцца на дрэннай пашы Бунька – шкляная пасудзіна; бурбалка; мыльны шарык Буркі – суконныя боты Буян – бугай Бэйбас – гультай, абібок Бэйла – п’яніца Бэрдо – бёрда
В
Вальтануты – ненармальны Віко, вічко – драўляная планка, на якую абапіраецца адкрытая накрыўка ў скрыні(куфры) Вічно – заўсёды Вішало – доўгі шэст, на якім развешваюць бялізну;суровая нітка і грыбы, нанізаныя на яе Вырачка – чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, у каго-небудзь Выхровына – віхор на галаве Вышчурыты – доўга шукаць, знайсці Вэлён – вясельны галаўны ўбор нявесты Вэдрык – божая кароўка Валковаты – есці на поўны рот Волока – абора ў лапцях Валом – многа Валюта – грошы Вара – варыва Вэрстат – стан для красён Вэртяга – гліняная міска Вбытысь – запомніцца, застацца ў памяці Ввышкі – увышыню Вдоўшкі – уздоўж В’язы – шыя, плечы Выжол – непаседлівы чалавек Вышкі – гара ў сенях, хляве Вія – вейка Влітюсь – летась Вовюрка – вавёрка Воротыло – навой Всмыкаты – уцягнуць Вхутчына – святкаванне перасялення ў новую хату Втіральнік – ручнік Вшэсце – свята праз шэсць тыдняў пасля вялікадня Выбіральнык – той, хто выбірае бульбу Выдюжыты – прамачыць да ніткі Выжлуктыты – выпіць Выкопаны – падобны Выкачаты – вымазаць Вылюдняты – набрацца сілы Высекаты – высмаркацца Высмагты – вельмі захацець піць Вытнуты – выцяць Вышмольганы – вельмі брудны
Г
Гаплык – аплік Гавэнды – пустая размова Гадка – думка Газувка – маленькая лямпа без шкла Ганавыцы – нагавіцы Гарабына – рабіна Гарачка – тэмпература Гарбузыкі – насенне гарбузоў Гаркацца – сварыцца Гарцоваты – гуляць Гачка – матыкГыба – палатно асновы Гізунты – вантробы Гінчы – іншы Гіцэль – нягоднік Гойдашка – гушкалка Головосік – рэлегійнае свята ў пачатку верасня Гондэ – там Голы – аднародны, без прымесі Голотэча – галеча Гомоніты – гаварыць Гонёндэ – вунь там Гораты – араць Горэнь – мулінэ Горчак – драсён Гоття – вунь там
Д
Днюўка – дзённы заработак Добіркі –рэшткі Достарчыты – дагаджаць Дошчэвыца – працяглы дождж, непагадзь Драпачы – культыватар Друпало – марудлівы Дурбало – дурань Дух – плавальны пузыр у рыбы Дэрво – драўляная стрэмка Дэржак – драўляны чаранок
Ж
Жар – гарачае вуголле ў печы Жарыть – слаба гарыць Жэлезняк – рыдлёўка З Завыдлывы – зайздросціць Заеды – балячкі ў кутках вуснаў Залепуха – малакроўны чалавек Зачынаты кросны – ладзіць ткацкі станок Здуховына – бакавая частка жывата
І
Імпэт – выбуховая хваля пасля блізкага ўдару маланкі Iшчэ – яшчэ
Категорія: Різне | Додав: Лісовчук
Переглядів: 1671 | Завантажень: 0 | Коментарі: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всього коментарів: 0
Ім`я *:
Email *:
Код *:
Форма входу
Пошук
Друзі сайту
Copyright MyCorp © 2024