Четвер, 17.08.2017, 07:49
ГОЛОС
Меню сайту
Категорії розділу
З Інтер-нетрів [41]
Наше опитування
З берестейських матеріалів мені хочеться більше знати про:
Всього відповідей: 133
Статистика

Онлайн всього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0
Головна » Статті » З Інтер-нетрів

Гісторык Аляксандр Пашкевіч пра палешукоў / беларусаў / украінцаў Берасцейшчыны і Піншчыны
«Наколькі мне вядома, палешукі лічаць сябе палешукамі, беларусамі называюцца неахвотна, а вось украінцаў дык увогуле ня вельмі любяць», — напісаў адзін з каментатараў на сайце NN.By. Яму ў каментарах да гэтага ж артыкулу адказвае гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Госпадзе ты Божа мой! Чалавек, які гэта напісаў, відавочна ніколі на Палессі не быў і кніжак пра яго не чытаў. Не хочацца элементарныя рэчы тлумачыць, але ж давядзецца, на жаль. Дык вось,

«палешукамі» карэнныя палешукі самі сябе ніколі не называюць
(можа, хіба, маладое пакаленне пад уплывам літаратуры і СМІ, але ў старэйшых людзей Вы такога не знойдзеце).
«Палешукі» — гэта назва, дадзеная тубыльцам Палесся суседзямі.
Пры гэтым у розных, незалежных адна ад адной этнаграфічных працах па Палессю змяшчаецца падобная інфармацыя — што жыхары якой‑небудзь вёскі на пытанне, ці палешукі яны, адказваюць: «Не, мы не палешукі, палешукі жывуць там за лесам». А ў вёсцы за лесам адказваюць тое ж самае, толькі на іншую вёску паказваюць.

Увогуле палешукі, прынамсі раней, як правіла, не мелі ўсведамлення сваёй прыналежнасці да нейкай больш шырокай этнічнай супольнасці, чым мясцовая вясковая грамада. Напрыклад, і цяпер на радзіме майго бацькі на Століншчыне такая самасвядомасць у значнай ступені захоўваецца. І гэта зараз, у часы глабалізацыі і інфармацыйнага грамадства. А раней усе гэтыя распадзелы ўвогуле былі, трэба думаць, даволі сур’ёзнымі.

Што да нібыта «нелюбові да ўкраінцаў», то Вашыя сцверджанні не пацвярджаюцца гістарычнымі матэрыяламі, прынамсі ў дачыненні да тых рэгіёнаў, пра якія піша сп. Бабіна (прыблізна цяперашнія Берасцейскі, Маларыцкі, Кобрынскі, Драгічынскі, Янаўскі, Жабінкаўскі, Камянецкі, частка Пінскага раёна).

У міжваенны час, у складзе Польшчы на тэрыторыі тагачасных Берасцейскага, Драгічынскага і Кобрынскага паветаў (у куды меншай ступені — на тэрыторыі Пінскага і Столінскага) вельмі актыўна дзейнічалі ўкраінскія палітычныя і культурна‑асветніцкія арганізацыі, прытым не проста дзейнічалі, але мелі актыўную падтрымку насельніцтва.
Я магу гэта даказаць лічбамі — вынікамі парламенцкіх выбараў на гэтых тэрыторыях. Так, у 1928 г. у Кобрынскім павеце на выбарах у Сейм 17 825 чалавек (54,3%) прагаласавалі за спіс левай украінскай партыі «Сельроб‑лявіца» (№19). Была і «Сельроб‑правіца» (№8), якая таксама выставіла свае спісы і набрала ў гэтым павеце 2 769 галасоў (8,4%). Без пытанняў перамагла «Сельроб‑лявіца» і ў Драгічынскім павеце –11 270 галасоў (49,6%), плюс 698 (3,1%) набрала памяркоўная частка «Сельроба». У Берасцейскім павеце падтрымка Сельроба склала 13 331 (30,1%) галасоў, а 1 161 чалавек (2,6%) былі за «Сельроб‑правіцу».

Ва ўсім гэтым, натуральна, шмат нюансаў, пра якія тут пісаць доўга. Але факт застаецца фактам —

украінскасць карысталася ў гэтых трох паветах за часамі Польшчы вялізнай падтрымкай, і калі б гіпатэтычна дапусціць, што справа іх прыналежнасці да БССР ці УССР пасля вайны вызначалася на рэферэндуме — я асабіста сумняюся, што беларуская арыентацыя перамагла б.
Я, натуральна, не выступаю за тое, каб сёння гэтыя землі перадаць Украіне (ніколі, наколькі я ведаю, не выступала за гэта і спн. Бабіна), але і артадаксальныя выказванні накшталт таго, што «ніякіх украінцаў там няма», «запытайцеся ў лінгвістаў» і да т.п. абсалютна не прымаю. Каб пераканацца ў тым, што мова ў пералічаных мною раёнах — дыялект украінскай, а не беларускай мовы, дастаткова хоць бы раз яе пачуць. Прытым абсалютна згодзен, што мова там не літаратурная, але на ўсім украінскім Палессі яна таксама своеасаблівая.

На закуску — яшчэ адзін факт. На першых парламенцкіх выбарах у Польшчы, у якіх бралі ўдзел беларусы і ўкраінцы — у 1922 г., паміж беларусамі і ўкраінцамі, якія ішлі на выбары ў складзе адзінага Блоку нацыянальных меншасцяў Польскай Рэспублікі, узнік канфлікт па пытанні выстаўлення кандыдатаў у палескіх акругах (іх было дзве — Берасцейская і Пінская). Урэшце прынялі рашэнне акругі падзяліць — па Берасцейскай акрузе балатаваліся толькі ўкраінцы (з габрэямі ўперамешку, натуральна), па Пінскай — толькі беларусы (таксама ўперамешку з габрэямі). Украінцы правялі перадвыбарчую кампанію трыумфальна, атрымаўшы для БНМ 3 мандаты (2 — для сябе, 1 — для габрэяў) з пяці, у той час як беларусы на Піншчыне праваліліся, атрымаўшы толькі адзін мандат, дый тое, як пасля самі прызнавалі, «жыдоўскімі галасамі». Гэта я да таго кажу, што ўкраінскасць у той час на Палессі была куды больш пашыранай, чым беларускасць, і беларускія нацыянальныя дзеячы самі гэта ўскосна прызнавалі, бо інакш ніколі не пагадзіліся б на балатаванне ўкраінцаў у сваім рэгіёне. Пры гэтым адразу ж кажу — польскія ўлады ўкраінцам на Палессі не спрыялі, ніякай «антыбеларускай правакацыі» з іх боку тут не было. Якраз наадварот — палякі лічылі пашырэнне на гэтых землях беларускай нацыянальнай свядомасці непажаданай з’явай, але тым не менш усё ж меншым злом, чым пашырэнне свядомасці ўкраінскай. Гэтым і тлумачыцца той факт, што па выніках польскіх перапісаў мясцовае праваслаўнае насельніцтва фігуравала ў асноўным як «тутэйшае» і беларускае, у той час як паводле перапісу расійскага 1897 г. гэтае ж насельніцтва размаўляла на «малороссійском наречіі». Не рэальная нацыянальная свядомасць насельніцтва мянялася, а палітычная кан’юнктура.

Уся гэтая вялікая «прасціна» маіх разважанняў, вядома, мае мала дачынення да непасрэднай тэмы артыкулу спн. Бабінай. Мо ніхто і чытаць не будзе, бо артыкул даволі даўні. Але палічыў патрэбным усё гэта ўсё ж такі напісаць, бо бачу, што ведаў адносна рэальнай гісторыі беларускага паўднёвага Палесся большасці ўдзельнікаў форуму, на жаль, не хапае, таму ў дыскусіі пераважаюць эмоцыі. І выглядае, нібыта сп. Бабіна высмактала ўкраінцаў на Берасцейшчыне з пальца. А гэта далёка не так, хоць

развітвацца з міфамі заўсёды цяжка. Але ж, як той казаў — толькі праўда з’яўляецца цікавай.
                                            Аляксандр Пашкевіч
                                         З сайту http://www.nn.by
Категорія: З Інтер-нетрів | Додав: Лісовчук (06.10.2009)
Переглядів: 885 | Рейтинг: 4.0/4 |
Всього коментарів: 0
Форма входу
Пошук
Друзі сайту
Copyright MyCorp © 2017