Неділя, 29.12.2024, 02:34
ГОЛОС
Меню сайту
Категорії розділу
З Інтер-нетрів [41]
Наше опитування
З берестейських матеріалів мені хочеться більше знати про:
Всього відповідей: 143
Статистика

Онлайн всього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0
Головна » Статті » З Інтер-нетрів

Вяртанне імя паэта Палесся Уладзіміра Кітаеўскага
Вяртанне імя паэта Палесся Уладзіміра Кітаеўскага

Намаганнямі краязнаўцы з Кобрынскага раёна Ніны Марчук пачынае вяртацца імя паэта Кобрыншчыны Уладзіміра Кітаеўскага, які пісаў вершы на палескай і рускай мовах. Ён быў патрыётам сваёй малой Радзімы. Лейтматыў яго паэзіі выражаны ў радках верша "Батькивщина”:

Кохайте ж, любите ви, добрі селяни, це миле Полисся и мову свою…

На дадзены час сябра Саюза савецкіх пісьменнікаў Кітаеўскі лічыцца ўкраінскім паэтам. Але для Берасцейшчыны з палескім дыялектам ён свой. - унучка паэта Аліна Медушэўская, сын Вячаслаў Кітаеўскі і краявед Ніна Марчук Ніне Марчук пра забытага паэта Уладзіміра Кітаеўскага паведаміла суседка, былы сакратар мясцовага сельсавета. Краязнавец узялася за працу: знайшла сына паэта 73-гадовага Вячаслава Кітаеўскага, яго дачку Святлану і ўнучку паэта ад ужо памерлай дачкі Галіны – Аліну. Яны паведамілі Марчук пра жыццё паэта, аддалі некаторыя вершы на палескай і рускай мовах, здымкі. У горадзе Берасці адбылася сустрэча карэспандэнта Радыё Рацыя з краязнаўцам, сынам паэта і ўнучкай Алінай.

Родныя вельмі ўдзячны ўсім, хто далучыўся да вяртання імя паэта на сваю малую радзіму. Унучка Уладзіміра Кітаеўскага Аліна Медушэўская ўпэўнена, што так яно і павінна быць:

- Рукапісы я бачыла з дзяцінства і вельмі беражліва да гэтага адносілася і нават зараз я гэта ўсё захоўваю. Гэта багатая спадчына для ўсёй сям’і. І, я лічу, што гэта не павінна прапасці назусім. І тое, што ён быў прызнаны ўкраінцамі –гэта добра, але нашая малая радзіма знаходзіцца ў Беларусі і гэта павінна быць набыткам нашай Радзімы. Тое, што гэта зараз выклікала цікавасць у землякоў яго – гэта для мяне наогул вялікая радасць і я спадзяюся, што гэтаму будзе працяг. - заснавальнік газеты "Бярозавы венік" Сяржук Русецкі Матэр’ялы пра палескага паэта Уладзіміра Кітаеўскага надрукаваны ў спецвыпуску незалежнай газеты "Бярозавы венік”, якая будзе распаўсюджана сярод аматараў паэзіі па Берасцейшчыне.
Матеріал з сайту http://racyja.com
Категорія: З Інтер-нетрів | Додав: Лісовчук (24.03.2010)
Переглядів: 1273 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всього коментарів: 0
Форма входу
Пошук
Друзі сайту
Copyright MyCorp © 2024